Амэрыканская авіякампанія Southwest Airlines адмяніла сотні рэйсаў у суботу і нядзелю – пасьля сур’ёзнага здарэньня ў часе палёту яе пасажырскага самалёта “Боінг-737”.
Самалёт, на борце якога былі 118 пасажыраў, у пятніцу выконваў рэйс зь Фініксу ў Сакрамэнта. На вышыні, большай за 10 кілямэтраў, у верхняй частцы фюзэляжа ўтварылася прабоіна – шырынёю да двух мэтраў. Адбылася разгермэтызацыя. Пілёт ажыцьцявіў змушанае прызямленьне. Адзін чалавек пацярпеў.
Да высьвятленьня прычын здарэньня кампанія прыпыніла палёты 80 сваіх “Боінгаў-737”, што прычынілася да адмены блізка 300 рэйсаў у суботу. Чакаецца, што прыблізна такая самая іх колькасьць будзе адмененая і ў нядзелю.