Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: працягваюцца баі


У Лібіі ўрадавыя войскі сёньня працягвалі абстрэльваць пазыцыі паўстанцаў у горадзе Місурата на захадзе Лібіі. Паведамляецца пра гібель некалькіх цывільных грамадзянаў. Паводле інфармацыі мэдыкаў, за апошні месяц баёў за Місурату былі забітыя болей як 240 чалавек, яшчэ каля тысячы былі параненыя.

Тым часам камандаваньне НАТО заяўляе, што расьсьледуе абставіны гібелі болей як 10 паўстанцаў у пятніцу ў часе авіярэйдаў сілаў кааліцыі ў раёне гарадоў Аджабія і Брэга на ўсходзе Лібіі.
XS
SM
MD
LG