Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАТО "правяраюць“ інфармацыю аб гібелі паўстанцаў


Камандаваньне НАТО расьсьледуе паведамленьні аб гібелі паўстанцаў у выніку авіярэйду сіл міжнароднай кааліцыі.

Як паведаміла прадстаўнік НАТО Аану Лунджэску, інфармацыя аб інцыдэнце правяраецца.

Лібійскія паўстанцы раней паведамілі, што ў пятніцу ў выніку налёту авіяцыі саюзьнікаў пад камандаваньнем НАТО ў раёне гарадоў Аджабія і Брэг былі забітыя 13 чалавек.
XS
SM
MD
LG