Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наёта Кан: мы гатовыя да любога разьвіцьця падзеяў


Японская энэргетычная кампанія TEPCO, якая зьяўляецца апэратарам Фукусімы, выкарыстоўвае вадкі азот для ахалоджваньня ядзернага рэактара з тым, каб прадухіліць магчымы выбух. Тым часам, паводле японскага друку, урад разглядае магчымасьць частковага дзяржаўнага кіраваньня станцыяй , незадаволены дзеяньнямі TEPCO ў часе крызісу.

Прэм’ер Японіі Наёта Кан сёньня прызнаўся на прэсавай канфэрэнцыі, што сытуацыю вакол Фукусімы пакуль не ўдалося цалкам стабілізаваць і што “мы гатовыя да любога разьвіцьця падзеяў”. Прэм’ер таксама заявіў, што радыяцыя не ўяўляе пагрозы для жыхароў Японіі, калі толькі яны будуць дакладна выконваць рэкамэндацыі спэцыялістаў.
XS
SM
MD
LG