Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце патрабуюць пакараць паплечнікаў Мубарака


Тысячы людзей на галоўнай плошчы Каіру патрабуюць ад ваеннага кіраўніцтва краіны пакараць членаў ранейшай адміністрацыі Хосьні Мубарака. Дэманстранты ў прыватнасьці называюць імёны бліжэйшых яго паплечнікаў – былога сьпікера парлямэнту Фаці Сэрора , кіраўніка прэзыдэнцкага палацу Закарыі Азьміра і былога сакратара кіруючай партыі Сафвата аль Шэрыфа. Людзі таксама патрабуюць вярнуць у краіну грошы і актывы, што былі пераведзеныя за мяжу праз акружэньне Мубарака.
XS
SM
MD
LG