Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі патрабуюць свабоды


Тысячы сырыйцаў сёньня прайшлі вуліцамі места Дэраа, якое стала эпіцэнтрам масавых пратэстаў. Актывіста назвалі пятніцу “Днём пакутнікаў” і заклікалі людзей ушанаваць памяць больш як 70 чалавек, забітых у часе масавых выступаў. Паводле сьведкаў, на вуліцы гораду выйшлі каля 5 тысяч чалавек з лёзунгам “Мы хочам свабоды!” Сілы бясьпекі, прысутныя на месцы падзеяў, пакуль ня ўмешваюцца.

Прэзыдэнт Башар Асад на гэтым тыдні не апраўдаў спадзяваньняў, што ён абвесьціць кардынальныя рэформы. Замест гэтага ён выказаў думку пра замежную кансьпірацыю пратэстаў.
XS
SM
MD
LG