Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ўдзельнікі акцыі супраць закрыцьця турэмнага шпіталя


Супрацоўнікі сілавых структураў 1 красавіка спынілі спробы актывістаў нацыянал-бальшавіцкага руху правесьці ў Менску флэш-моб супраць закрыцьця Рэспубліканскага агульнасаматычнага шпіталя Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў (ДВП) МУС. Затрымана блізу дзясятка чалавек.

Удзельнікі флэш-мобу мелі намер перадаць у ДВП зварот. Пры гэтым яны несьлі з сабой маленькую кардонную труну. Труна павінна была сымбалізаваць, што можа здарыцца са зьняволенымі, пазбаўленымі мэдычнай дапамогі. На падыходзе да будынка ДВП удзельнікаў акцыі затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.


Міліцыянты таксама спрабавалі перашкаджаць працы фотакарэспандэнта БелаПАН Вольгі Кляшчук, матывуючы гэта тым, што будынак ДВП — рэжымны аб’ект.

Затрыманых зьвезьлі ў аўтобусе ў невядомым кірунку

Адзін з арганізатараў акцыі паведаміў БелаПАН, што 1 красавіка 2011 спыняе дзейнасьць Рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь ДВП.

«Новы шпіталь, які на загад кіраўніка дзяржавы плянавалі пабудаваць да закрыцьця старога, да гэтага часу ня ўзьведзены. І, мяркуючы паводле тэмпаў будаўнічых працаў, наўрад ці ён зможа прыняць у гэтым годзе першых пацыентаў», — заявіў Сіняк.

«Пры поўным закрыцьці шпіталя спэцыялісты прагназуюць павелічэньне сьмяротнасьці па ўсёй папраўча-выканаўчай сыстэме як мінімум на 30%. Усе іншыя захады, прапанаваныя чыноўнікамі, а менавіта — варыянт разгортваньня на базе СІЗА № 1 шпіталя на 60 ложкаў замест 300 у старым, выглядаюць толькі вартымі жалю спробамі нядбайных „слуг народа“ адхрысьціцца ад праблемы», — заявіў арганізатар акцыі.

«Сытуацыя, зьвязаная са спыненьнем дзейнасьці агульнасаматычнай бальніцы, закранае інтарэсы сотняў тысяч грамадзян нашай краіны. Парушае правы і свабоды асобаў, якія знаходзяцца ў зьняволеньні або пад сьледзтвам, у прыватнасьці — гарантаванае Канстытуцыяй права на ахову здароўя», — адзначыў Сіняк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG