Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у Пакістане: 10 забітых


На паўночным захадзе Пакістану ня менш як дзесяць чалавек загінулі і дваццаць былі параненыя ў выніку выбуху.

Аўтакалёна, у якой знаходзіўся лідэр партыі “Джаміят Улема-э-іслам Фазл” Маўлана Фазал Рехман рухалася па ажыўленай вуліцы гораду Чарсада, калі спрацавала міна. Сам лідэр партыі не пацярпеў.

У сераду у выніку іншага замаху на Рехмана загінулі дзесяць чалавек.
XS
SM
MD
LG