Расейскія і беларускія кампаніі дамовіліся аб разьмеркаваньні прыбыткаў з продажу нафтапрадуктаў, атрыманых у выніку перапрацоўкі бязмытнай расейскай нафты на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах. Пра гэта заявіў у сераду намесьнік міністра энэргетыкі Расеі Сяргей Куляшоў.
У панядзелак кіраўнік Белнафтахіму Ігар Жылін правёў у Маскве перамовы аб зьмене формулы вылічэньня прэміі, якую Беларусь выплочвае расейскім дастаўцам нафты. Беларускі бок патрабаваў зьніжэньня гэтай прэміі ў сувязі з ростам сусьветных коштаў вуглевадародаў.
У студзені сёлета расейскія кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь, патрабуючы, каб Белнафтахім плаціў ім вышэйшую прэмію.
Бакі дасягнулі дамоўленасьці напрыканцы студзеня, адзначыўшы, што формула прэміі можа быць перагледжана на карысьць Беларусі, у выпадку, калі сусьветныя кошты нафты перавысяць 100 даляраў за барэль.