У Лёндане ў Каралеўскім Альберт-холе адбываецца дабрачынны канцэрт, прысьвечаны 80-годзьдзю былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова. На імпрэзу запрошаныя брытанская каралева Элізабэта ІІ, Біл Клінтан, Арнольд Шварцэнэгер, Джордж Майкл, Пол Макартні, Хасэ Карэрас і іншыя знакамітасьці. На сцэне – Лёнданскі сымфанічны аркестр. Вядуць праграму акторы Шэран Стоўн і Кэвін Спэйсі.
Гэтым вечарам таксама адбудзецца першая цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў заснаванай Гарбачовым прэміі «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
Гэтым вечарам таксама адбудзецца першая цырымонія ўганараваньня ляўрэатаў заснаванай Гарбачовым прэміі «Чалавек, які зьмяніў сьвет».