Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карзай асудзіў вайскоўцаў ЗША


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай рэзка асудзіў дзеяньні вайскоўцаў адной з амэрыканскіх частак, якіх падазраюць у забойствах цывільных аўганцаў.Карзай запатрабаваў суровага пакараньня салдатаў 5-й матарызаванай брыгады, супраць якіх выстаўленыя абвінавачаньні пасьля публікацыі адпаведных матэрыялаў у часопісе Rolling Stone. У публікацыі гаворыцца, што вайскоўцы «забаўляліся» забойствамі цывільных жыхароў, а целы многіх ахвяраў былі зьнявечаныя.

Камандаваньне войскаў ЗША папрасіла прабачэньня. Вядзецца расьсьледаваньне, у якасьці падазраваных фігуруюць болей як дзясятак вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG