Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У звароце Асада абяцаньняў аб хуткіх рэформах не прагучала


Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад прызнаў у сваёй прамове ў парлямэнце, што некаторыя патрабаваньні ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў законныя. Ён таксама прызнаў неабходнасьць у краіне глыбокіх рэформаў, аднак не пазначыў ніякіх часовых рамак. Таксама насуперак чаканьням прэзыдэнт не абвясьціў аб адмене рэжыму надзвычайнага становішча, які дзейнічае ў краіне з 1963 года, калі да ўлады прыйшла партыя Баас.

Гэта першы публічны выступ Асада пасьля пачатку антыўрадавых дэманстрацый і далейшых масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі больш як 60 чалавек.
XS
SM
MD
LG