Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: названыя прыблізныя тэрміны выбараў


Выбары прэзыдэнта Эгіпту адбудуцца сёлета не пазьней за лістапад, заявіла вайсковае кіраўніцтва краіны. Паводле заявы, кіраўнік дзяржавы будзе абраны "праз месяц ці два" пасьля парлямэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на верасень.

Сёньня ж вайсковыя ўлады апублікавалі часовую канстытуцыю. У ёй улічаныя ўхваленыя большасьцю выбаршчыкаў на рэфэрэндуме 19 сакавіка папраўкі.

Пасьля таго, як у лютым у выніку масавых хваляваньняў быў адхілены ад улады прэзыдэнт Хосьні Мубарак, які кіраваў каля 30 гадоў, улада ў Эгіпце належыць Вышэйшай вайсковай радзе.
XS
SM
MD
LG