Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ізноў падвышае экспартнае мыта на нафту


Савет міністраў Беларусі пастанавіў з 1 красавіка падвысіць стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца зь Беларусі за межы Мытнага зьвязу.

Як падае “Тэлеграф”, стаўка вывазнога мыта на тону сырой нафты павялічваецца з 365 даляраў да 423,7 даляра, на тону нафты з утрыманьнем серкі – з 150,4 даляра да 191 даляра.

На сьветлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устанаўляецца мыта ў памеры 283,9 даляра за тону (цяпер 244,6 даляра). Мыта на цёмныя нафтапрадукты (вадкія палівы, алівы, адпрацаваныя нафтапрадукты) з 1 красавіка складзе 197,9 даляра (цяпер 170,4 даляра).

Апошні раз стаўкі экспартнага мыта на нафту і нафтапрадукты Саўмін падымаў месяц назад – з 1 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG