Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кот-д'Івуар: прыхільнікі Ўатары захапілі два гарады


Прыхільнікі апазыцыянэра Аласана Ўатары, які атрымаў перамогу на выбарах прэзыдэнта Кот-д'Івуару, але так і не атрымаў улады, захапілі два ключавыя гарады. Агенцтва Рэйтэр са спасылкай на відавочцаў перадае, што захопленыя порт Ісія і горад Абенгуру, што знаходзіцца на адлегласьці 200 кілямэтраў ад сталіцы краіны Абіджана.

Уатара перамог на выбарах Лярана Гбагбо, аднак той вырашыў не складаць зь сябе паўнамоцтваў, што пацягнула за сабой пачатак палітычнага крызысу ў краіне.
XS
SM
MD
LG