Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы актывіст АГП Аляксандар Жукаў


Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Жукаў цяпер знаходзіцца ў галоўным упраўленьні аддзелу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, што ў Менску на вуліцы Розы Люксэмбург. Забралі яго туды з працы.

"Мяне хацеў дапытаць невядомы мне чалавек, які адмовіўся прадстаўляцца. Зь ім гутарыць я адмовіўся, цяпер чакаю сьледчага. Мяне ні ў чым не абвінавачваюць. Паводле супрацоўніка аддзелу, я ў іх знаходжуся як сьведка. Мяркую, што мяне будуць дапытваць аб падзеях на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня".

Аляксандар Жукаў быў сярод затрыманых 25 сакавіка непадалёк ад плошчы Якуба Коласа, ён меўся ўскласьці да помніка кветкі. Ён удзельнічаў у акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG