Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі зьвярнуўся да ўдзельнікаў Лёнданскай канфэрэнцыі


Лібійскі лідэр Муамар Кадафі заклікаў удзельнікаў міжнароднай канфэрэнцыі па Лібіі, якая адкрываецца ў Лёндане, спыніць "барбарскія напады" на краіну. Гэтыя напады Кадафі параўнаў з бліцкрыгам гітлераўцаў у Эўропе падчас Другой усясьветнай вайны. Лібійскі кіраўнік заклікаў міжнародную супольнасьць пакінуць Лібію лібійцам.

Тым часам міністры замежных спраў больш як 40 дзяржаў, прадстаўнікі вядучых міжнародных арганізацый, а таксама ключавых арганізацый арабскага сьвету зьяжджаюцца сёньня ў Лёндан, каб абмеркаваць далейшыя дзеяньні па палітычным і гуманітарным аднаўленьні рэгіёну.
XS
SM
MD
LG