Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і прэм'ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран ў сумеснай заяве заклікалі лібійскага лідэра Муамара Кадафі тэрмінова адмовіцца ад улады. Яны таксама зьвярнуліся да прыхільнікаў Кадафі з заклікам «пакуль ня позна, адмовіцца ад падтрымкі яго» і да апазыцыі з прапановай ужо зараз ствараць глебу для пераходу да дэмакратыі пасьля адстаўкі Кадафі. У аўторак прадстаўнікі каля 40 краінаў возьмуць удзел у канфэрэнцыі пра будучыню Лібіі ў Лёндане.
У самой Лібіі ў панядзелак наступ паўстанцаў на горад Сірт быў спынены сіламі Кадафі. Працягваецца страляніна таксама ў горадзе Місурата.
Камандаваньне апэрацыямі міжнародных сілаў у Лібіі ў панядзелак афіцыйна перайшло да НАТО.