У Ленінскім РАУС Берасьця на праваабаронцу Рамана Кісьляка склалі пратакол за адмову здаць адбіткі пальцаў.
Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк быў затрыманы ў Берасьці падчас распаўсюджваньня бюлетэня Не бойцеся!" Беларускага камітэта абароны рэпрэсаваных "Салідарнасьць". Ён быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС Берасьця, дзе быў складзены пратакол ператрусу і канфіскацыі 45 экзэмпляраў бюлетэля "Не бойцеся".
Пасьля Раман атрымаў на рукі пратакол ператрусу і быў адпушчаны з паструнку. Але супрацоўнік дзяжурнай часткі Ленінскага РАУС пацікавіўся, ці праводзілася ў адносінах да юрыста дыкталаскапія. На адказ, што не, супрацоўнік міліцыі запатрабаваў, каб праваабаронца прайшоў гэтую працэдуру. Пасьля адмовы, Рамана Кісьляка зьмясьцілі ў камеру папярэдняга затрыманьня. На праваабаронцу склалі яшчэ адзін пратакол - непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Праз гадзіну Рамана Кісьляка выпусьцілі з камеры:
"Наколькі я зразумеў, міліцыянты будуць перадаваць справу ў суд. Мне інкрымінуюць непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі".