Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: эвакуавалі людзей з АЭС


Узровень радыяцыі ў вадзе на другім рэактары японскай атамнай электрастанцыі, якая пацярпела ад землятрусу і цунамі, у 10 мільёнаў разоў перавышае норму. Супрацоўнікі АЭС эвакуаваныя. Кіраўнік МАГАТЭ Юкія Амана ў інтэрвію The New York Times заявіў, што крызіс вакол АЭС “Фукусіма Даічы” можа працягвацца яшчэ шмат тыдняў.

Пасьля таго, як сыстэма ахалоджваньня рэактараў АЭС сапсавалася ў выніку землятрусу, на станцыі адбылося некалькі выкідаў радыяцыі. Былі эвакуаваныя людзі, якія жывуць у 20-кілямэтровай зоне. Адзначана радыёактыўнае заражэньне харчаваньня.
XS
SM
MD
LG