Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс вакол “Фукусімы” працягваецца


Ровень радыяцыі ў вадзе на другім рэактары японскай атамнай электрастанцыі, што пацярпела ад землятрусу і цунамі, у 10 мільёнаў разоў перавышае нармальныя паказьнікі.

Ён дасягнуў 1000 мілізывэртаў за гадзіну – пра гэта паінфармавала японскае агенцтва Kyodo. Работнікі станцыі эвакуаваныя.

Кіраўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі Юкія Амана ў інтэрвію газэце The New York Times заявіў, што крызіс вакол АЭС "Фукусіма-Даічы" можа працягвацца яшчэ "шмат тыдняў".

Пасьля таго, як сыстэма ахалоджваньня рэактараў атамнай электрастанцыі выйшла зь дзеяньня ў выніку стыхійнага бедзтва, на станцыі здарылася некалькі выкідаў радыяцыі. Былі эвакуаваныя людзі, якія жывуць у 20-кілямэтровай зоне. Адзначаецца радыяактыўнае заражэньне прадуктаў харчаваньня.
XS
SM
MD
LG