Лібійскія паўстанцы захапілі важны нафтавы порт Лібіі горад Марса-эль-Брэга на ўсходзе краіны, паведамляе агенцтва Франс Прэс са спасылкай на паўстанцаў. Яны паведамілі, што "сілы Кадафі адыходзяць на захад".
Сёньня раніцай паўстанцы захапілі стратэгічна важны горад Адждабія ў 160 кілямэтрах на поўдзень ад галоўнага апірышча паўстанцаў – гораду Бэнгазі, які на працягу некалькіх дзён быў арэнай жорсткіх баёў.
ЗША не плянуюць сухапутную апэрацыю ў Лібіі, а роля іх узброеных сілаў у канфлікце будзе істотна абмежаваная, заявіў прэзыдэнт Барак Абама ў штотыднёвым звароце да нацыі.