У Беларусі захоўваецца ажыятажны попыт на ўсе віды замежных валют: у шмат якіх абменных пунктах Менску 25 сакавіка не хапала даляраў, эўра, расейскіх рублёў. Адначасна ў крамах і на рынках падвышаюцца цэны на харчовыя і прамысловыя тавары.
У абменных пунктах валют "Беларусбанку" і камэрцыйных банкаў — чэргі перад адкрыцьцём. Валюту раскупляюць за некалькі хвілін, ахвотных здаць — значна менш. Гутару з наведнікамі абменьнікаў:
Карэспандэнтка: "Ці спрабавалі вы набыць валюту і ці атрымалася ў вас?".
Юначка: "Я хацела набыць даляры. Але сказалі, што няма".
Карэспандэнтка: "Як вы лічыце, чаму такі ажыятаж?".
Юначка: "Кажуць, што даляр будзе расьці. Але гэта пакуль толькі чуткі".
Спадар: "Я хацеў даляры памяняць на эўра".
Карэспандэнтка: "І што?".
Спадар: "Сказалі, што няма эўра. Думаю, што людзі набываюць эўра, каб выехаць у Эўропу".
Спадарыня: "Зараз станем у чаргу і пабачым, ці набудзем. Але ж, пэўна, прадаюць, калі людзі стаяць. Людзі баяцца — вось і ажыятаж. Я думаю, што даляр сапраўды вырасьце. Да прыкладу, кампутарныя крамы цяпер не прадаюць тэхніку: напісалі, што толькі празь безнаяўны разьлік, і ўсё. Бо плянуюць, што курс даляра вырасьце. Альбо цэны вышэйшыя ставяць, каб ня страціць у выніку падвышэньня".
Спадар: "У Расею трэба ехаць — 500 расейскіх рублёў патрэбна, каб праехаць на мэтро і г. д. Сем банкаў прайшоў, сем — нідзе расейскіх рублёў няма. Што ёсьць?,-- пытаюся. Кажуць — грыўны. Але ж мне не ва Ўкраіну, мне ў Расею трэба, навошта мне грыўны? Нічога ня кажуць. Ну, а хто ў нас кіруе цэнамі, усімі валютнымі пытаньнямі?"
Недахоп валюты пацьвердзіла таксама касірка аднаго з банкаў на Камароўскім рынку:
Карэспандэнтка: "Ці можна ў вас набыць валюту: даляры, эўра?"
Касірка: "Даляраў — 125, эўра — 20".
Карэспандэнтка: "Ці можна прыйсьці пазьней, каб набыць?".
Касірка: "Калі будуць здаваць. Але ў мяне яе адразу забіраюць".
Акрамя недахопу валюты, пачалі зьяўляцца праблемы з атрыманьнем беларускіх рублёў ва ўладальнікаў плястыкавых картак. Учора гадзіну не працавалі банкаматы, а цяпер ня ўсе выдаюць беларускія рублі, паведаміла адна з наведніц банку:
"Хачу свой заробак з карткі зьняць — не магу. Спрабавала на вакзале — няма. Прыехала сюды — і тут таксама няма. І гэта заробак! Тое, што зароблена, нельга забраць".
Карэспандэнтка: "Беларускія рублі?"
Спадарыня: "Так. І дзе яны дзяюцца? Чалавек зарабіў — і ня можа забраць. І ўсё з-за гэтага, паглядзіце — цэны растуць таксама з-за падвышэньня даляра гэтага".
Сытуацыю на валютным рынку камэнтуе старшыня Менскага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін:
"Цяпер такі пералом у эканоміцы, калі Нацыянальны банк, нібы строгі доктар, выпісвае вельмі горкія лекі. Хоць гэтыя лекі варта было раней выпісваць і прымаць. Акрамя таго — доза вельмі небясьпечная. Доўгія гады ён браў на сябе функцыю цэнтралізаванага кіраваньня і падмяняў функцыі камэрцыйных банкаў. Зараз Нацбанк нібыта спрабуе стварыць пазабіржавы рынак валюты. З пункту гледжаньня эканомікі ён робіць правільныя дзеяньні. Хоча ўцягнуць у гэтую дзейнасьць камэрцыйныя банкі, стварыць канкурэнцыю за спажыўца. І, канечне, пэўны пэрыяд нас будзе трэсьці і ліхаманіць".
Поўная альбо частковая адсутнасьць валюты 25 сакавіка была зафіксаваная ў абменных пунктах і дзяржаўнага, і шмат якіх камэрцыйных банкаў краіны.