Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты "Гавары праўду" адправілі віншавальныя лісты палітзьняволеным


Актывісты кампаніі "Гавары праўду" адправілі некалькі соцень паштовак з віншаваньнямі з Днём Волі актывістам апазыцыі, якія знаходзяцца ў сьледчых ізалятарах КДБ і МУС.



Як сказаў адзін з каардынатараў кампаніі "Гавары праўду" Андрэй Дзьмітрыеў, на працягу тыдня актывісты кампаніі ў розных рэгіёнах Беларусі абыходзілі кватэры і прапаноўвалі зусім незнаёмым людзям падпісаць паштоўкі на знак салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў Дзьмітрыева, на працягу двух дзён у падтрымку палітычных зьняволеных падпісалі паштоўкі больш як тысяча чалавек. "Частка з іх — нашы актывісты — адправілі па пошце з рэгіёнаў. Больш як 500 паштовак мы сёньня адпраўляем з Галоўпаштамта ў Мінску. У гэтых паштоўках няма нічога такога, што б іх не прапусьціла цэнзура. Там проста словы салідарнасьці. Гэта звычайныя словы для нас, але не звычайныя для тых, хто знаходзіцца за кратамі", — сказаў Дзьмітрыеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG