Суд у Кітаі асудзіў дэмакратычнага актывіста Лю Сяньбіня да 10 гадоў турмы. Яго прызналі вінаватым у распаўсюджваньні заклікаў зрынуць дзейную ўладу.
Сяньбінь быў аўтарам сэрыі артыкулаў, у якіх пісаў пра неабходнасьць правядзеньня ў Кітаі палітычных рэформаў.
Паводле жонкі апазыцыянэра, суд над Сяньбінем доўжыўся ўсяго некалькі гадзін. Актывіст, які трапіў у турму ўжо ў трэці раз, сваёй віны не прызнаў.