Рашэньне зьвязанае з перадухіленай спробай дывэрсіі супраць прадпрыемства абароннай прамысловасьці Threod Systems пад Талінам, якое вырабляе беспілётнікі, а таксама оптыка-электронныя сыстэмы выведкі і назіраньня.
Напад удалося перадухіліць дзякуючы дзеяньням службы бясьпекі прадпрыемства. Ніхто не пацярпеў, істотных матэрыяльных стратаў кампанія не панесла.
Паводле эстонскай паліцыі, за спробай падпалу аб’екта стаяла расейская вайсковая выведка ГРУ. Затрымалі восем жыхароў Латвіі. Іхнае грамадзянства не ўдакладняецца.
Цахкна заявіў, што закрыцьцё памежных пунктаў мае абмежаваць магчымасьці Расеі для варожай дзейнасьці ў Эстоніі і ўзмацніць кантроль за выкананьнем санкцыяў.
Форум