Як паведаміла выданьне «Позірк», 15 лістапада ў Беларускай кавярні ў Варшаве адбудзецца цырымонія разьвітаньня. Там разьмесьцяць урну з прахам. Яе пасьля цырымоніі перавязуць у Беларусь, дзе яго пахаваюць.
Як адзначаецца на старонцы кавярні Temperatura у Facebook, арганізатары запрашаюць усіх, хто «хацеў бы разам разьвітацца з Памедорам» і просяць па магчымасьці абмежаваць колькасьць кветак.
Што адбылося
Аб сьмерці 50-гадовага Сяргея Пархаця стала вядома 20 кастрычніка.
Ён быў адным з аўтараў «Музыкальной газеты», якая выдавалася ў Менску і асьвятляла падзеі на беларускай і ўсясьветнай музычнай сцэне. У 2012 годзе ён пераехаў у Польшчу. У Facebook ён стварыў групу «Беларусы ў Варшаве», якая аб’яднала прыблізна 28 тысяч чалавек). Сяргей таксама працаваў барыстам, займаўся бізнэсам.
23 кастрычніка адзін з арганізатараў збору, сябар і калега Пархаця Яўген Скрабутан паведаміў «Позірку», што польская паліцыя працягвае вывучаць абставіны сьмерці беларуса, прычыну кампэтэнтныя органы гатовы раскрыць толькі сваякам памерлага. Усе яны жывуць у Беларусі.
Суму ў 30 тысяч злотых, неабходныя для арганізацыі разьвітаньня, перавозкі праху, іншыя спадарожныя працэдуры і пахаваньне памерлага ў Беларусі сабралі за адзін дзень.
Форум