Гэты дзень у гісторыі
1918 — у Нямеччыне пачалася рэвалюцыя, якая зрынула манархію, усталявала рэспубліку і спыніла Першую сусьветную вайну.
1928 — Турэччына перайшла з арабскага на лацінскі альфабэт.
1957 — у Нью-Ёрку адбылося першае беларускае набажэнства ў саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Беларуская парафія, заснаваная ў 1950 годзе, набыла храм, пабудаваны ў 1902 годзе.
1957 — СССР запусьціў у космас сабаку Лайку. Яна стала першай жывой істотай, якая выйшла на арбіту Зямлі. Вяртаньне жывёлы не плянавалася — Лайка загінула празь некалькі гадзінаў ад перагрэву.
1961 — у Менску дэмантавалі помнік Ёсіфу Сталіну на цяперашняй Кастрычніцкай плошчы. За два дні да гэтага ў Маскве цела Сталіна вынесьлі з маўзалею.
1970 — марксіст Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — адкрыцьцё ў Менску помніка Якубу Коласу да 90-годзьдзя пісьменьніка.
1992 — Біл Клінтан быў выбраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс апошнім зь лідэраў Эўразьвязу падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу, якая ўмацавала яго як палітычную супольнасьць.
У гэты дзень нарадзіліся
1801 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі кампазытар.
1845 — Зыгмунт Глёгэр, археоляг, этнограф і гісторык.
1882 — Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), пісьменьнік, народны паэт Беларусі. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст.
1890 — Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполяг і археоляг. Падчас раскопак стаянкі Кіік-Коба ў Крыме адкрыў адно зь першых вядомых пахаваньняў нэандэртальцаў ва Ўсходняй Эўропе. У 1933 годзе быў рэпрэсаваны, у 1936-м вярнуўся да навуковай працы. За сваю працу атрымаў ступень доктара гістарычных навук без абароны дысэртацыі.
1890 — Канстанцін Пушкарэвіч, філёляг, дасьледчык беларускай літаратуры, гісторык і перакладчык.
1893 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч. З 1957 году жыў у ЗША, дзе выдаваў беларускі рэлігійны часопіс «Siaŭbit».
1914 — Юліюш Бардах, польскі гісторык, адзін з найбуйнейшых дасьледнікаў дзяржаўнага ладу і заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага.
1921 — Янка Юхнавец, пісьменьнік-эмігрант.
1926 — Валдас Адамкус, прэзыдэнт Літвы (1998–2003 і 2004–2009). Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у эміграцыі ў ЗША. Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Літвы вярнуўся на радзіму.
1932 — Іван Ліштван, торфазнаўца, акадэмік.
1964 — Аляксандар Фядута, беларускі літаратуразнавец, палітычны дзеяч, публіцыст і грамадзкі дзеяч. Былы палітвязень.
У памяці
1937 — Максім Бурсевіч, дзяяч «Грамады» (расстраляны НКВД).
1937 — Павал Валошын, дзяяч «Грамады» і КПЗБ, дэпутат Сойму міжваеннай Польскай Рэспублікі (расстраляны НКВД).
1941 — Зьмітрок Бядуля, беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст. Праз 79 гадоў яго перапахавалі ў Менску на Ўсходніх могілках.
1954 — Анры Матыс, францускі мастак і скульптар.
1981 — Андрэй Грабаў, паэт, аўтар непадцэнзурных тэкстаў, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970-х, перасьледаваны спэцслужбамі.