Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выбарах у Ізраілі лідзіруе партыя прэм’ера Нэтаньягу. Але ні ўладны блёк, ні апазыцыя не атрымалі большасьці

абноўлена
На адным з выбарчых участкаў 27 кастрычніка 2026
На адным з выбарчых участкаў 27 кастрычніка 2026

Цэнтральная выбарчая камісія Ізраілю абнародавала папярэднія вынікі падліку галасоў на выбарах у Кнэсэт.

Паводле праекцый, якія цытуе агенцтва Reuters, блёк партый, прыхільных да цяперашняга прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу, атрымае каля 55 месцаў у парлямэнце з 120. Апазыцыйны блок будзе мець каля 50, а яшчэ каля 15 месцаў атрымаюць арабскія партыі. Каб сфармаваць урад большасьці, трэба 61 месца ў парлямэнце.

На 10:01 падлічылі 3 775 461 бюлетэняў. Агульная колькасьць выбарнікаў складае 7 331 981.

Як вынікае з афіцыйнага сайту ЦВК, партыя «Лікуд» на чале з дзейным прэм’ерам Нэтаньягу лідзіруе з 21.05 % падтрымкі (790 994 выбарнікаў).

На другім месцы партыя «Яшар», якую ачольвае колішні начальнік Генштабу Арміі абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) Гадзі Айзенкот — 16,15 % або 606 897 выбарнікаў.

Блёк «Аб’яднаны сьпіс» пакуль займае трэцяе месца з 9,16 % або 344 133 выбарнікаў, а на чацьвёртым — партыя «Разам» на чале з колішнім прэм’єр-міністрам краіны Нафталі Бэнэтам — 8,91 % або 334 776 выбарнікаў.

Што папярэднічала і чаму гэта важна

У Ізраілі 27 кастрычніка адбылося галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Яўка на выбарах стала рэкорднай з 1973 году — больш за 74%. Каля выбарчых участкаў ствараліся вялікія чэргі.

Гэта былі першыя выбары пасьля нападу радыкальных ісламістаў пад кіраўніцтвам «Хамас» (арганізацыя прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і ЭЗ) на поўдзень Ізраілю 7 кастрычніка 2023 году і войнаў у Сэктары Газы, Ліване і ваеннага канфлікту з Іранам.

Экспэрты называюць цяперашняе галасаваньне лёсавызначальным для краіны. Выбары таксама разглядаюць як рэфэрэндум аб курсе прэм’ера Нэтаньягу і яго правай кааліцыі.

Вынікі экзытполаў, абнародаваныя пасьля закрыцьця ўчасткаў, паказалі, што першае месца займае партыя «Лікуд» (24-25 месцаў у парлямэнце), а другое — партыя «Яшар» (21-22 мандаты). Усяго ў Кнэсэце 120 дэпутацкіх месцаў.

У такім выпадку «Лікуд», які зноў стане найбольшай у парлямэнце партыяй, але страціць некалькі месцаў у параўнаньні з папярэднім скліканьнем, у якім гэтая палітычная сіла мела 32 мандаты.

Палітыка Нэтаньягу выклікала раскол у краіне і ўзмацніла міжнародную ізаляцыю Ізраіля. Аднак сам прэм’ер пазыцыянуе сябе як адзінага лідэра, які мае дастатковую цьвёрдасьць, каб супрацьстаяць ворагам Ізраілю, паведаміла агенцтва Reuters.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG