Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, норма, уведзеная ў 2022 годзе, будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2027 году.
Што папярэднічала
Увядзеньне нормы аб магчымасьці атрымліваць гатоўку ў далярах, эўра, юанях і іншай валюце пры ажыцьцяўленьні экспарту ўвялі ў 2022 годзе, калі супраць Беларусі і Расеі пачалі ўводзіць жорсткія санкцыі і абмежаваньні на міжнародныя банкаўскія пераводы ў адказ на расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку і з тэрыторыі Беларусі.
Аднак пасьля атрыманьня гатоўкі прадпрыемствы павінны яе ўносіць на свае рахункі ў банках Беларусі цягам працоўнага дня, наступнага пасьля яе атрыманьня або ўвозу на тэрыторыю Беларусі. Такім чынам фактычна ўзаконілі магчымасьць увозу наяўнай валюты «ў чамаданах».
У выкіку беларускія прадпрыемствы змаглі захаваць гандлёвыя сувязі, пазьбегнуць вялікіх штрафаў за выкарыстаньне валютнай гатоўкі ў вялікіх аб’ёмах і абыходзіць санкцыі.
У 2025 годзе гэтую норму распаўсюдзілі таксама і на імпартныя апэрацыі, каб прадпрыемствы маглі набываць неабходную сыравіну ва ўмовах адключэньня банкаў ад сыстэмы SWIFT.
Форум