Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп, Пуцін і Беларусь: што рыхтуецца за кулісамі

Каляж
Каляж

Ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь і што Крэмль хоча атрымаць ад Вашынгтону? Чаму беларускія хрысьціянскія дэмакраты сустракаюць 100-годзьдзе БХД фактычна дзьвюма плынямі і ў чым разыходзяцца Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі?

А таксама — Маргарыта Ляўчук рыхтуе вялікі тур па Эўропе: опэра, джаз, калядкі і «Красная зелень». Пра ўсё гэта — у новым выпуску.

00:00 Тэмы выпуску
00:44 Цімур Алеўскі пра тое, ці можа вялікая зьдзелка Трампа і Пуціна закрануць Беларусь
14:54 Ці ёсьць у Трампа спосабы прымусіць Пуціна да міру
19:25 Павал Севярынец пра зьезд БХД і тое, чым будзе займацца партыя
31:46 Віталь Рымашэўскі пра сваю арганізацыю БХД, ідэалягічныя Разыходжаньні зь Севярынцам і прабачэньні перад ЛГБТ
48:25 Маргарыта Ляўчук пра вялікі тур па Эўропе, жыцьцё ва Ўкраіне і перасьлед у Беларусі

Алеўскі: Лукашэнка апярэдзіў Пуціна ў адносінах з Трампам

Беларусь можа атрымаць асобную ролю ў магчымых дамоўленасьцях паміж Дональдам Трампам і Ўладзімірам Пуціным, лічыць расейскі журналіст The Insider Цімур Алеўскі. У інтэрвію Свабодзе ён заявіў, што Аляксандар Лукашэнка здолеў наладзіць адносіны з адміністрацыяй ЗША раней за Пуціна і стаў своеасаблівым «ледаколам пацяпленьня».

«Што тычыцца санкцыяў, наладжваньня адносінаў з адміністрацыяй, гандлю і ўсяго астатняга, Лукашэнка значна далей за Пуціна пайшоў. Ён быў ледаколам пацяпленьня», — сказаў Алеўскі.

На яго думку, Пуцін зацікаўлены ў тым, каб Беларусь заставалася ў расейскай сфэры ўплыву. Аднак Лукашэнка ўжо здолеў выбудаваць уласны канал адносінаў з Вашынгтонам і таму ня мусіць быць толькі часткай расейска-амэрыканскіх дамоўленасьцяў.

«У Беларусі будзе ў гэтай зьдзелцы асобная роля, зусім не зьвязаная з Пуціным, таму што ён ужо пасьпеў заняць за гэтым сталом месца», — лічыць журналіст.

Алеўскі мяркуе, што галоўная мэта Пуціна ў перамовах з Трампам — дамагчыся новага падзелу сфэраў уплыву, пры якім NATO і ЗША фармальна падтрымлівалі б незалежнасьць Украіны, Беларусі і краінаў Балтыі, але іх вайсковая прысутнасьць заставалася б як мага далей ад расейскіх межаў. Гэта, паводле журналіста, дазволіла б Маскве захаваць магчымасьць палітычнага і эканамічнага ўплыву на суседнія краіны.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG