Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году ў беларусаў канфіскавалі больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2026 году ў Беларусі з абароту канфіскавалі больш за 370 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 68 тысяч боепрыпасаў рознага калібру. Пра гэта 18 кастрычніка паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных справаў.

Паводле МУС, больш за 330 адзінак зброі грамадзяне здалі добраахвотна. Гэта каля 90% ад усёй незарэгістраванай зброі, якая трапіла да праваахоўных органаў з пачатку году, піша "Позірк".

З 19 па 23 кастрычніка ў Беларусі пройдзе асноўны этап штогадовай спэцыяльнай апэрацыі «Арсэнал». Міліцыянты будуць правяраць, у якіх умовах грамадзяне захоўваюць зарэгістраваныя пісталеты і стрэльбы. Асобную ўвагу, як заяўляе МУС, зьвернуць на пошук нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыладаў і выбуховых рэчываў.

У МУС нагадалі, што людзі, якія добраахвотна перададуць органам унутраных справаў незаконна захоўваную зброю і боепрыпасы, цалкам вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасьці.

За незаконныя дзеяньні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі беларускае заканадаўства прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўленьня волі. За незаконныя дзеяньні з паляўнічай гладкаствольнай зброяй можна атрымаць да пяці гадоў зьняволеньня, з халоднай зброяй — да трох гадоў. За неналежнае захоўваньне легальнай агнястрэльнай зброі прадугледжана да двух гадоў абмежаваньня волі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG