Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 5 гадоў таму памёр Антось Фурс, вязень ГУЛАГу

Антось Фурс
Антось Фурс

Падзеі 19 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1988 — на сходзе ў Чырвоным касьцёле (тады — Дом кіно) у Менску створаныя таварыства «Мартыралёг Беларусі» і аргкамітэт Беларускага Народнага Фронту за перабудову «Адраджэньне».

1996 — у Менску прайшлі шэсьце і мітынг супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму. У той жа дзень пачаўся скліканы Лукашэнкам першы Ўсебеларускі народны сход.

Таксама ў гэты дзень

1453 — капітуляцыя ангельцаў у Бардо, канец Стагадовай вайны.

1813 — разгром арміі Напалеона ў «Бітве народаў» каля Ляйпцыгу, што прывяло да вызваленьня Нямеччыны і Галяндыі.

1960 — урад ЗША ўвёў амаль поўнае эмбарга на гандаль з Кубай.

У гэты дзень нарадзіліся

1816 — Максімільян Маркс, палітвязень царскіх часоў, ссыльны, дасьледнік Сібіры.

1862 — Агюст Люм’ер, адзін з пачынальнікаў кінэматографу, заснавальнік разам з братам Люі францускай кінаіндустрыі і кінарэжысуры.

У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм’еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму
У 1895 годзе ў Парыжы браты Люм’еры зрабілі першы ў гісторыі паказ кінафільму

1890 — Сяргей Палуян, беларускі літаратуразнаўца, публіцыст і празаік. Яму прысьвечаныя паэма «Курган» і верш Янкі Купалы «Памяці С. Палуяна», першы і апошні прыжыцьцёвы зборнік Максіма Багдановіча «Вянок».

1936 — Эдуард Гарачы, заслужаны артыст Беларусі, дысыдэнт, вязень Сібіру. У 1962 годзе яго асудзілі за «антысавецкую агітацыю» на два гады. пакараньне ён адбываў у Дубраўлагу ў Мардовіі. Пасьля вызваленьня вярнуўся да акторскай працы, а ў 1995 годзе атрымаў званьне заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.

1959 — Ірына Казуліна, жонка палітыка, навукоўца і грамадзкага дзеяча Аляксандра Казуліна.

Ірына Казуліна
Ірына Казуліна

У памяці

1745 — Джонатан Суіфт, англа-ірляндзкі пісьменьнік-сатырык, публіцыст, паэт і грамадзкі дзяяч.

Джонатан Суіфт
Джонатан Суіфт

1984 — Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, родам з Падляшша, забіты спэцслужбамі ПНР. Лічыўся адным з духоўных пастыраў арганізацыі «Салідарнасьць».

Ежы Папялушка
Ежы Папялушка

2021 — Антось Фурс, дзяяч беларускага нацыянальнага супраціву, сябра беларускай моладзевай падпольнай паваеннай арганізацыі Саюз беларускіх патрыётаў (СБП).


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG