Асьвечаны ў 1842 годзе касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа цяпер належыць гэтаму дзяржаўнаму прадпрыемству. Апроч бажніцы, рэканструюць браму і шэсьць капліцаў-пахавальняў, піша katolik.life.
З абвесткі вынікае, што будаўніча-мантажныя працы зьбіраюцца пачаць 1 сьнежня і завяршыць да лістапада 2027 году. Прыблізны кошт работ — 7,3 мільёна рублёў, якія вылучаць з гарадзкога бюджэту.
У касьцёле праект прадугледжвае
- рэстаўрацыю фасадаў,
- рэстаўрацыю памятных дошак,
- замену даху на бляшаны фальцавы з палімэрным пакрыцьцём,
- аднаўленьне дэкаратыўных элемэнтаў вадасьцёкавай сыстэмы,
- замену запаўненьняў аконных і дзьвярных праёмаў на драўляныя з узнаўленьнем гістарычнага выгляду,
- замену падлогі на керамагранітныя пліты,
- дэмантаж з аднаўленьнем подыюму алтарнай часткі з агароджай і апор хораў.
Верагодна, касьцёл закрыюць для вернікаў на час рамонту, піша katolik.life.
У Менску тым часам працягваецца рэканструкцыя Чырвонага касьцёла. Раней «Мінская спадчына» плянавала ўправіцца да канца 2026 году. Але нядаўна на пашпарце аб’екту зьявілася новая дата 30 красавіка 2027 году.
Форум