Дзень у гісторыі
1398 — Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключана Салінская дамова, князь Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
1492 — Хрыстафор Калюмб даплыў да Багамскіх астравоў і высадзіўся на востраве, якому даў назву Сан-Сальвадор. Гэты дзень лічыцца датай адкрыцьця Амэрыкі.
1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919–1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.
1920 — Віленшчына абвешчаная незалежнай дзяржавай пад назвай Сярэдняя Літва, а яе фактычным кіраўніком стаў польскі генэрал Люцыян Жалігоўскі. У 1922 годзе тэрыторыю Сярэдняй Літвы далучылі да Польшчы афіцыйна.
1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі і функцыі ўраду пераняў прэзыдыюм Рады БНР.
1964 — першы ў гісторыі касьмічны палёт некалькіх чалавек. Упершыню ў космас паляцелі лекар і інжынэр, а ўвесь экіпаж ляцеў без скафандраў: Уладзімер Камароў, Канстанцін Феакцістаў і Барыс Ягораў.
1967 — пачаліся хваляваньні ў Слуцку. Масавы выступ жыхароў адбыўся ў сувязі зь несправядлівым, на думку случчакоў, выракам мясцовага суду. Натоўп спаліў будынак суду разам з судзьдзёй і дзяжурным міліцыянтам. Пасьля адбылася масавая бойка дэманстрантаў з супрацоўнікамі міліцыі і ўнутраных войскаў.
1971 — адбылася сусьветная прэм’ера рок-опэры «Ісус Хрыстос — супэрзорка» на словы Тыма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай, яе сьпяваюць у самых розных краінах сьвету і на розных мовах.
1999 — у Сараеве нарадзіўся Аднан Мевіч, якога ААН сымбалічна абвясьціла 6-мільярдным жыхаром Зямлі. Праўда, празь некалькі гадоў у ААН прыйшлі да высновы, што чалавецтва дасягнула 6 мільярдаў яшчэ ў 1998 годзе.
2002 — найбуйнейшы тэракт у гісторыі Інданэзіі і найбуйнейшая страта жыцьцяў аўстралійцаў у выніку тэракту. На Балі адбыліся выбухі каля начных клюбаў, загінулі 202 чалавекі, у тым ліку 88 аўстралійцаў. Напады ўчыніла ісламісцкая арганізацыя «Джэмаа Ісламія», зьвязаная з «Аль-Каідай».
2003 — найстарэйшы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве.
2020 — у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі «Маршы пэнсіянэраў».
2022 — увечары каля адабранага ўладамі касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены ў Менску прайшла разьвітальная імша. Набажэнства ў парафіяльным доме храма правёў пробашч Уладзіслаў Завальнюк.
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Міхаіл Мураўёў, дзяржаўны і вайсковы дзяяч Расейскай імпэрыі. Генэрал-губэрнатар Паўночна-Заходняга краю, карнік нацыянальна-вызвольнага руху, галоўны праваднік палітыкі русыфікацыі Беларусі.
1865 ― Міхал Анцаў, беларускі кампазытар, харавы дырыгент і пэдагог.
1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.
1924 — Міхаіл Бурнос, сьвятар БАПЦ у Аўстраліі.
1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар).
У памяці
1682 — Жан Пікар, францускі астраном.
1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.
1955 ― Лаўрэнці Цанава, наркам унутраных спраў і міністар дзяржаўнай бясьпекі БССР. Памёр у Бутырскай турме ў Маскве падчас сьледзьва.
2020 — Юрка Голуб, паэт.