Станкевіч — каардынатарка ініцыятывы «Вольныя», якая дапамагае былым палітвязьням адаптавацца да жыцьця на волі і атрымліваць неабходную сацыяльную, юрыдычную і іншую падтрымку, перадае «Позірк».
«Яе досьвед працы з былымі палітвязьнямі і разуменьне патрэбаў людзей, якія прайшлі праз рэпрэсіі, вельмі важныя для гэтай пасады. Сацыяльная палітыка — гэта перш за ўсё пра людзей, пра падтрымку тых, хто апынуўся ў складанай сытуацыі і мае патрэбу ў дапамозе», — заявіла Ціханоўская, павіншаваўшы Станкевіч з прызначэньнем.
Раней абавязкі прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК выконвала Юлія Міцкевіч. Цяпер жа яна заняла пасаду дарадцы па пытаньнях інклюзіўнасьці і раўнапраўя.
Міцкевіч — праваабаронца, экспэртка па гендэрных пытаньнях з 25-гадовым досьведам. Сузаснавальніца Femgroup Belarus, займаецца пытаньнямі гендэрнай роўнасьці, правоў жанчын і ЛГБТК+, а таксама разьвіцьцём жаночага палітычнага лідэрства. На новай пасадзе Міцкевіч будзе таксама ўдзельнічаць у распрацоўцы палітычных пазыцый дэмакратычных сіл і праектаў рэформаў для дэмакратычнай Беларусі.
Дарадцам па пытаньнях аховы здароўя стаў Станіслаў Салавей.
Салавей — беларускі лекар, акушэр-гінэколяг і экспэрт у сфэры аховы здароўя. Раней ён займаў пасаду намесьніка прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы. У якасьці дарадцы Ціханоўскай ён будзе таксама рыхтаваць аналітычныя матэрыялы і прапановы па рэфармаваньні мэдыцынскай сыстэмы, а таксама ўзаемадзейнічаць зь беларускімі і міжнароднымі партнэрамі.
Форум