Крыху пазьней кіраўнік адміністрацыі фэдэральнай тэрыторыі «Сырыюс» Дзьмітры Плішкін паведаміў, што ў акваторыі Чорнага мора загарэўся танкер.
«Дзеля бясьпекі грамадзянаў пляжы Сырыюсу будуць часова закрытыя. Сумесна з Расгідрамэтам вядзецца пастаянны маніторынг стану вады і паветра», — напісаў Плішкін.
Ён таксама папрасіў жыхароў устрымацца ад працяглага знаходжаньня на вуліцы і, калі магчыма, не адчыняць вокнаў у памяшканьнях.
Відавочцы расказалі, што полымя хутка ахапіла судна, а затым агонь «расьцёкся» па паверхні вады, піша The Insider. Пажар быў бачны з многіх раёнаў гораду, адзначае SOTA.
ASTRA апублікавала кадры, адзначыўшы, што гэта відэа пачатку пажару. Выданьне з спасылкай на маніторынгавы канал «Сочи Радар» напісала, што, паводле папярэдніх зьвестак, пажар пачаўся пасьля атакі безэкіпажнага катэра. Афіцыйна пра прычыны ўзгараньня не паведамлялася.
ASTRA таксама піша, што каля ўзьбярэжжа Сочы загарэўся нафтавы танкер AFRAMAX RIO, які ходзіць пад сьцягам Лібэрыі і ўнесены ў санкцыйны сьпіс Украіны як судна расейскага «ценявога флёту».
Міністар транспарту Расеі паведаміў, што каля Сочы ў моры гарыць нафта. Ён таксама пацьвердзіў атаку бэзэкіпажнымі катэрамі танкера з нафтай «Афрамакс Рыё», які ходзіць пад сьцягам Лібэрыі. Экіпаж з 23 індыйцаў уратавалі. Агонь жа патушыць немагчыма, пакуль ня выгарыць нафта настолькі, каб да яе можна было падступіцца пажарнікам, перадае канал «Сочи онлайн».
Форум