Такая сума закладзеная ў праекце фэдэральнага бюджэту на 2027 год, які 1 кастрычніка быў унесены у Дзяржаўную думу.
Атрымальнікам сродкаў стане Галоўны радыёчастотны цэнтар — дзяржаўнае прадпрыемства, падсправаздачнае Фэдэральнай службе нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў.
Гэтыя грошы пойдуць на працу «аўтаматызаванай сыстэмы», зробленай каб блякаваць забароненыя ў Расеі сайты, а таксама VPN-сэрвісы, якія дапамагаюць абыходзіць забароны.
Да 2030 году улады разьлічваюць дасягнуць 92-адсоткавай эфэктыўнасьці блякаваньня VPN.
Форум