Вользе Вострыкавай сёлета 30 жніўня споўнілася 36 гадоў. Паводле інфармацыі выданьня «Наша Ніва», яна больш за 11 гадоў працавала ў сфэры адукацыі.
Вольга скончыла Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францыска Скарыны па спэцыяльнасьцях «гісторык» і «практычны псыхоляг».
Вострыкаву ўключылі ў сьпіс «экстрэмістаў» сёлета 11 верасьня. У адмысловым паведамленьні адзначаецца, што яе судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 артыкулу 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне «экстрэмісцкай» дзейнасьці).
Паводле папярэдняй інфармацыі, ёй, імаверна, прысудзілі «хатнюю хімію».
Мінінфар дадаў у «экстрэмісцкі» сьпіс 2 кнігі вершаў і старонку BelPol
- BelPol (X)
- li_vetrava (Instagram)
- MAYDAY MOGILEV (Telegram)
- ROGIMOV (Telegram)
- Анатоль Варшаўскі — «Нябесны лён» (kamunikat.org)
- Анатоль Санаценка — «Вяртанне на Радзiму» (kamunikat.org)
- Предложка за МКАДом (Telegram-бот)
- Редакция “БГ” (Telegram-бот)
- Реклама Tribuna.com (Telegram-бот)
Чаму гэта важна
У Беларусі жорсткія рэпрэсіі пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, калі па ўсёй краіне прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі іх вынікаў. Пад палітычна матываваны перасьлед трапілі ўдзельнікі пратэстаў, цэлыя прафэсійныя групы і грамадзкія арганізацыі.
Згодна з дасьледаваньнем ініцыятывы BelPol, агулам рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020 году, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026 году ня менш за 500 тысяч. BelPol уключае ў лік рэпрэсаваных і тых людзей, якія вымушана пакінулі Беларусь і апасаюцца вярнуцца на Радзіму, баючыся крымінальнага перасьледу паводле палітычных матываў.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на 23 верасьня 884 незаконна асуджаных у Беларусі прызналі палітычнымі вязьнямі. Ініцыятыва dissidentby прызнала палітвязьнямі 934 чалавекі. Кожны месяц такі статус атрымліваюць па 30–50 новых вязьняў.
Форум