Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень міру; дзень нараджэньня Віктара Івашкевіча

Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч

Падзеі 21 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Гэтае сьвята Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе, задумаўшы такі дзень дзеля ўмацаваньня ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.

Дзень у гісторыі

37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны.

1801 — Літоўскую губэрню падзялілі паміж Літоўска-Віленскай і Літоўска-Горадзенскай губэрнямі. У 1840 годзе іх перайменавалі ў Віленскую і Горадзенскую.

1924 — пасьля расколу ў Беларускім грамадзянскім сходзе арганізуецца Часовая Беларуская Рада, якая аб’яднала вакол сябе «памяркоўныя элемэнты, што жадалі ляяльна супрацоўнічаць з польскай дзяржавай».

1933 — у Ляйпцыгу распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд, а астатніх чатырох падсудных апраўдалі.

1991 — у Армэніі прайшоў рэфэрэндум, на якім 99,5% выбарнікаў прагаласавалі за незалежнасьць краіны.

1998 — заснаванае радыё «Сталіца».

2022 — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў частковую мабілізацыю. Пачаліся масавыя ўцёкі расейцаў з краіны, пратэсты і падпалы ваенкаматаў, масавыя затрыманьні.

У гэты дзень нарадзіліся

1902 Пётра Мiрановіч, беларускі мастак.

1918 Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.

Фёдар Янкоўскі
Фёдар Янкоўскі

1921 Міхась Бельскі, мастак-графік, ілюстратар беларускай літаратуры.

1923 Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі (1969-1987).

1934Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.

Леанард Коэн
Леанард Коэн

1953Віктар Альшэўскі, мастак.

1959 Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнцкага руху.

У памяці

1461Соф’я Гальшанская, князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, чацьвёртая і апошняя жонка караля Ягайлы.

1860Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.

1975Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».

Міхась Лынькоў
Міхась Лынькоў


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG