Сябра Каардынацыйнай рады Яўген Каравулаў расказаў, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі і спрабуе завэрбаваць яго самога. Дэталі Яўген раскажа ў нашым эфіры.
У Беларусі шосты раз прайшоў Дзень народнага адзінства. Што ня так з гэтым днём? Пагаворым з публіцыстам і пісьменьнікам Сяргеем Дубаўцом.
0:52 Пасланьнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл патлумачыў, што трэба зрабіць, каб вызваліць новых палітвязьняў
03:08 Палітоляг Павал Вусаў ацэньвае вынікі візыту Коўла ў Менск і яго сустрэчы з Лукашэнкам
33:26 Яўген Каравулаў з Каардынацыйнай рады расказвае, як КДБ цісьне на ягоную сям'ю прымушаючы яго да супрацоўніцтва
43:28 Публіцыст і пісьменьнік Сяргей Дубавец разважае, што для беларускай гісторыі значыць дата 17 верасьня і ці варта на гэтую дату мець «Дзень народнага адзінства»
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум