У паветранай прасторы Літвы, як адзначаецца, быў зафіксаваны меркавана дрон. Пра пагрозу былі апэратыўна інфармаваныя жыхары Вільні, а таксама Віленскага, Тракайскага і Электрэнскага раёнаў.
У 13:37 Узброеныя сілы Літвы паведамілі, што «пагроза мінула». Пры гэтым жыхароў прасілі «сачыць за далейшай інфармацыяй і намеціць найбліжэйшае сховішча, у якое можна пайсьці ў выпадку паветранай трывогі».
Паведамляецца, што раней у сувязі з пагрозай у паветра падымаліся зьнішчальнікі NATO. Яны, паводле паведамленьня НЦКК, устанавілі, што «заўважаныя радарамі аб’екты — гэта чарада птушак». «На экранах радараў сылуэты птушак і бесьпілётнкаў вельмі падобныя, таму для высьвятленьня абставінаў патрэбная дадатковая праверка», — адзначылі ў цэнтры.
Аэрапорт у Вільні прыпыняў працу 13 верасьня. Пасьля адмены пагрозы ён аднавіў прыём і апраўку рэйсаў.
- Гэта не першы выпадак, калі ў Літве абвяшчаецца паветраная трывога. Вясной 2026 года ўкраінскі бок падкрэсьліваў, што бесьпілётнікі трапляюць на тэрыторыю краін Балтыі з прычыны дзеяньняў расейскіх сыстэм радыёэлектроннай барацьбы. Міністры замежных спраў Літвы і Эстоніі таксама абвінавачвалі Расею ў наўмысным перанакіраваньні ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
Форум