Дыён перапыніла канцэртную дзейнасьць пасьля таго, як у 2022 годзе ёй дыягнаставалі рэдкае неўралягічнае захворваньне — сындром рыгіднага чалавека. Пра свой дыягназ яна публічна расказала ў 2022 годзе. Хвароба выклікае балючыя цяглічныя спазмы і можа істотна абмяжоўваць рухомасьць і здольнасьць сьпяваць.
З прычыны пагаршэньня стану Дыён адклала, а затым цалкам адмяніла сусьветны тур Courage World Tour. У той час у СМІ нават зьявіліся здагадкі, што яна можа больш ніколі не вярнуцца на сцэну.
Пасьля гэтага яна толькі некалькі разоў выступала публічна, у тым ліку на адкрыцьці Алімпіяды ў Парыжы ў 2024 годзе.
Цяпер сьпявачка плянуе 26 канцэртаў у Парыжы да траўня 2027 году. У праграме — яе сусьветныя хіты, у тым ліку My Heart Will Go On, The Power of Love і It’s All Coming Back to Me Now.
Форум