Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Андрэя Мрыя

Андрэй Мрый,  1914 год
Андрэй Мрый, 1914 год

Падзеі 13 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)
Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)

Гэты дзень у гісторыі

1501 Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай «Давід».

1562 — шляхта ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхваліла прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравала яе вялікаму князю.

1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі каля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1974 — пачатак рэгулярнага каляровага маўленьня Беларускай тэлевізіі.

1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

2020 — у Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». Паводле «справы карагодаў» асудзілі як мінімум 139 чалавек, падлічыла «Вясна».

2020 — у гарадах Беларусі адбыліся Маршы герояў. У Менску міліцыя схапіла больш за 400 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1874Арнольд Шэнбэрг, аўстрыйскі кампазытар-мадэрніст.

1894 Юльян Тувім, польскі паэт.


1925Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.

1937 Уладзімер Содаль, літаратуразнавец, краязнавец, тэлевядоўца.

1944 Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1958Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.

Аляксандар Краўцэвіч
Аляксандар Краўцэвіч

У памяці

1119 — у кіеўскай вязьніцы памёр Глеб Усяславіч, князь менскі.

1592 Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзяяч, юрыст.

Мішэль Мантэнь. Партрэт работы невядомага мастака. Каля 1570 г.
Мішэль Мантэнь. Партрэт работы невядомага мастака. Каля 1570 г.

1859Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.

1983 Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

1988Францішак Ляхоцкі, паэт і празаік, вязень ГУЛАГу.

1996Эрнст Ляўкоў, геоляг і краязнавец, стваральнік Парку валуноў у Менску.

2014Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, заснавальнік «Белорусской деловой газеты» і штотыднёвіка «Имя».

Пётра Марцаў
Пётра Марцаў


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG