Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстанская тэнісістка Рыбакіна адсунула беларуску Сабаленку з першага месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка на турніры U.S. Open. Нью-Ёрк, 8 верасьня 2026
Арына Сабаленка на турніры U.S. Open. Нью-Ёрк, 8 верасьня 2026

Арына Сабаленка трымала першае месца ў рэйтынгу Ўсясветнай тэніснай асацыяцыі (WTA) два гады.

Прадстаўніца Казахстану 27-гадовая Алена Рыбакіна выйшла ў паўфінал U.S. Open (Адкрытага чэмпіянату ЗША) і гарантавана зойме першае месца ў рэйтынгу Ўсясьветнай тэніснай асацыяцыі, атрымаўшы на сёньняшні момант болей рэйтынгавых ачкоў, чым беларуска Арына Сабаленка, якой 28 год, піша Reuters.

Алена Рыбакіна на U.S. Open. Нью-Ёрк, 9 верасьня 2026
Алена Рыбакіна на U.S. Open. Нью-Ёрк, 9 верасьня 2026

Такім чынам пасьля завяршэньня турніру ў ЗША Алена Рыбакіна ўпершыню ў сваёй кар’еры стане першай ракеткай сьвету, бо перамагла алімпійскую чэмпіёнку Чжэн Цыньвэнь і выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў сераду 9 верасьня.

Да канца Адкрытага чэмпіянату ЗША першае месца належыць беларусцы Арыне Сабаленка. Але нават калі беларуска выйграе тут трэці чэмпіёнскі тытул U.S. Open запар, яна страчвае першы радок у рэйтынгу, бо на працягу сэзону часта прайгравала і ня здолела абараніць ачкі, якія здабыла сваімі перамогамі ў мінулым сэзоне.

10 верасьня ўвечары ў паўфінале Сабаленка згуляе з амэрыканкай Джэсікай Пэгулай, якая пасеяная пад трэцім нумарам. Як паведамляе ў сваім рэйтынгу WTA, цяпер у Рыбакінай 8681 ачко, а ў Сабаленкі — 7355.

Калі Арына выйграе турнір, у яе стане 8575 ачкоў, і яна ня здольная будзе апярэдзіць Рыбакіну. Калі ж амэрыканскі турнір выйграе Рыбакіна, то ў яе будзе 9901 ачко.

Хто такая Сабаленка

Арына Сабаленка — беларуская прафэсійная тэнісістка, нарадзілася ў Менску ў 1998 годзе. Яна займае першае месца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай асацыяцыі тэнісу WTA.

Сабаленка чатыры разы перамагала на турнірах «Вялікага шлема»: на Australian Open у 2023 і 2024 гадах і на US Open у 2024 і 2025 гадах.

Сабаленка сёлета заявіла, што «ня хоча гаварыць пра палітыку» пасьля таго, як украінка Аляксандра Алійнікава заклікала да забароны беларускім і расейскім гульцам займацца тэнісам з-за вайны супраць Украіны.

Сабаленка раней казала, што спорт «ня мае нічога агульнага з палітыкай», і ў сераду паўтарыла сваю пазыцыю.

«Я шмат казала пра гэта раней. Я хачу міру, і калі б я магла што-небудзь зьмяніць, я б абавязкова гэта зрабіла».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG