Прычынай цяперашняй «забароны на выезд» стаўся нясплачаны Лабковічам штраф, якім яго пакаралі разам зь сямю гадамі зьняволеньня ў сакавіку 2023 году, паведаміла «Вясна».
Тады апроч працяглага зьняволеньня Ленінскі суд Менску аштрафаваў Лабковіча на 111 000 рублёў асабіста і на больш як 750 тысяч супольна з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам.
У красавіку 2024 году ўлады прадалі менскую кватэру Лабковіча за больш як 145 тысяч рублёў.
13 сьнежня 2025 году Ўладзя Лабковіча прымусова выправадзілі ва Ўкраіну, не аддаўшы пашпарт.
У красавіку 2026 году праваабаронца атрымаў паведамленьне ў Instagram, у якім яму прапанавалі «магчымасьць выдатнага варыянта бесьперашкоднага ўезду і выезду ў Беларусь» — узамен на атрыманьне інфармацыі.
Праз два месяцы ў іншай кватэры Лабковічаў адбыўся ператрус паводле новай крымінальнай справы, усчатай пракуратурай за ягоную дзейнасьць пасьля вызваленьня.
Форум