Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Алега Бябеніна і Міхася Дубянецкага

Міхась Дубянецкі
Міхась Дубянецкі

Падзеі 3 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

301 — паводле традыцыі, сьвяты Марын заснаваў на гары Монтэ-Тытана хрысьціянскую супольнасьць, ад якой найстарэйшая рэспубліка сьвету Сан-Марына выводзіць пачатак сваёй дзяржаўнасьці.

Гара Монтэ-Тытана, найвышэйшы пункт у Сан-Марына
Гара Монтэ-Тытана, найвышэйшы пункт у Сан-Марына

1651 — скончылася грамадзянская вайна ў Ангельшчыне паміж раялістамі і прыхільнікамі парлямэнту.

1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1791 — прынятая першая ў гісторыі Францыі Канстытуцыя.

1868 — японскі імпэратар перайменаваў горад Эда ў Токіё («Усходняя сталіца») і вясной наступнага году пераехаў туды жыць і кіраваць.

1909 — у верасьні быў заснаваны Горадзенскі гурток беларускай моладзі.

1915 — нямецкія войскі занялі Горадню.

1939 — Вялікая Брытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі вайну Нямеччыне.

1941 — першае масавае выпрабаваньне атрутнага газу «Цыклён Б» у Аўшвіцы (Асьвенцім).

Прыбыцьцё вязьняў у канцлягер Аўшвіц
Прыбыцьцё вязьняў у канцлягер Аўшвіц

1942 — габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне, даведаўшыся, што нацысты выкапалі расстрэльныя ямы, пачалі паўстаньне. Яны пачалі рыхтавацца да яго адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам ў Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры. Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў. Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.

1953 — набыла моц Эўрапейская канвэнцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

1971 — абвешчаная незалежнасьць Катару.

1971 — СССР, ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя заключылі пагадненьне аб Бэрліне — адну з ключавых дамоў эпохі разрадкі.

У гэты дзень нарадзіліся

1731 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч, рэлігійны дзяяч, літаратар, навуковец.

1915Барыс Райскі, дырыгент аркестру Менскага цырку (з 1957), мастацкі кіраўнік аркестру Беларускага тэлебачаньня і радыё, кіраўнік фондавых запісаў беларускіх опэр і балетаў.

1947 Віктар Войцік, кампазытар.

У памяці

1658 Олівэр Кромвэль, ангельскі палітык і дзяржаўны дзяяч, лідэр ангельскай антыманархічнай рэвалюцыі.

1883 Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1908 Марыя Ямант, удзельніца нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітвысланка, нарачоная Кастуся Каліноўскага.

Марыя Ямант
Марыя Ямант

1918Фані Каплан, расстраляная за замах на Ўладзіміра Леніна.

Фані Каплан
Фані Каплан

1932 — на Ўрале забіты піянэр Паўлік Марозаў і ягоны брат Фёдар. Савецкая прапаганда зрабіла з Паўла «піянэра-героя», якому сваякі-кулакі нібыта адпомсьцілі за данос на бацьку. Пазьнейшыя дасьледаваньні гэтай вэрсіі не пацьвердзілі. Цікава, што дзед Паўла быў беларусам, які пераехаў на Ўрал зь Віцебскай губерні.

1960Міхась Васілёк, беларускі паэт.

Заходнебеларускія пісьменьнікі ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк, 1940.
Заходнебеларускія пісьменьнікі ў нямецкім палоне. Зьлева направа: Юльян Сергіевіч, Янка Брыль, Міхась Васілёк, 1940.

1978 Пётра Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзяяч, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.

1980Мікола Дучыц, мастак.

1990Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

2010Алег Бябенін, заснавальнік сайту Хартыі-97. Загінуў пры нявысьветленых абставінах, яго знайшлі павешаным на лецішчы.

Алег Бябенін
Алег Бябенін
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG