Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 85 гадоў таму пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня

Першапачатковы надпіс на помніку ў Мазыры
Першапачатковы надпіс на помніку ў Мазыры

Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1941 — праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман, насуперак перашкодам мясцовых уладаў, у 2003 годзе ўсталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.

Аднак ужо праз месяц па рашэньні Мазырскага гарвыканкаму гэты камень дэмантавалі, спасылаючыся на «адсутнасьць належнага ўзгадненьня». Пасьля шматгадовых спрэчак, зваротаў і ўзгадненьняў зь дзяржаўнымі інстытутамі (уключаючы Інстытут гісторыі НАН Беларусі) улады ў 2010 годзе паставілі новы валун з гранітнай плітай. З тэксту цалкам прыбралі словы «Беларуская Масада», а дакладную дату «31 жніўня 1941 году» замянілі на больш аморфную – «восеньню 1941 году». Замест канкрэтызацыі нацыянальнасьці ахвяр на новай шыльдзе зьявілася фармулёўка аб «мірных жыхарах горада Мазыра».

Гэты дзень у гісторыі

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Сьвідрыгайла здолеў уцячы, а Жыгімонт заняў вялікакняскі пасад. Вялікае Княства Літоўскае раскалолася паміж прыхільнікамі двух князёў, і пачалася шматгадовая грамадзянская вайна.

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.

1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1954 — зь вёсак Карпілаўка, Рудобелка і Рудня ўтварылі гарадзкі пасёлак Акцябрскі.

1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1992 — на Менскім паштамце адбылося спэцгашэньне марак з Пагоняй.

1993 — расейскія войскі сышлі зь Літвы.

1994 — расейскія войскі сышлі з Латвіі і Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2. Перадатчык незалежнай беларускамоўнай станцыі адключылі пасьля патрабаваньня ўладаў, якія спаслаліся на нібыта тэхнічныя перашкоды для іншых службаў.

Пратэст супраць закрыцьця Радыё 101,2
Пратэст супраць закрыцьця Радыё 101,2

1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла Першую чачэнскую вайну.

2020 — памежнікі не пусьцілі ў Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча. Гэта адбылося падчас перасячэньня мяжы на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі, без тлумачэньняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1768Раймонд Корсак, паэт і паўстанец 1794 году.

1850 Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф.

1885 Генадзь Багдановіч, асьветнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, ахвяра сталінізму.

1893Баляслаў Слосканс, каталіцкі сьвятар, вязень ГУЛАГу, рэлігійны і грамадзкі дзяяч беларускага замежжа.

1894Аляксандар Грубэ, скульптар, народны мастак Беларусі.

1915 Янка Казека, літаратуразнаўца, энцыкляпэдыст.

1916Зінаіда Браварская, акторка тэатру, народная артыстка Беларусі.

Сцэна са спэктакля «На досьвітку» А. Макаёнка. Жанна – Зінаіда Браварская, Мішэль – Уладзімер Кудрэвіч. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я. Купалы, 1952 г. З фондаў БДАМЛМ
Сцэна са спэктакля «На досьвітку» А. Макаёнка. Жанна – Зінаіда Браварская, Мішэль – Уладзімер Кудрэвіч. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я. Купалы, 1952 г. З фондаў БДАМЛМ

1922 Уладзімер Шыцік, пісьменьнік-фантаст.

2004 Мікалай Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі.

У памяці

1867 Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

1931Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

Марына Цьвятаева, 1926 год.
Марына Цьвятаева, 1926 год.

1996Пятрусь Макаль, паэт, драматург, перакладнік.

1997 Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Дыяна Спэнсар
Дыяна Спэнсар

2010Юрась Сьвірка, паэт і перакладнік.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG