Дата дня
29 жніўня 2020 году ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел дзесяць тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
У гэты дзень
1535 — польска-літоўскім войскам у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месячнай аблогі быў узяты Старадуб.
1696 — сойм Рэчы Паспалітай пастанавіў перайсьці ў справаводзве ВКЛ з старабеларускай на польскую мову.
1919 — польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.
1949 — на Сяміпалацінскім палігоне ў Казахстане СССР правёў першае выпрабаваньне ўласнай атамнай бомбы. У 2009 годзе Генэральная Асамблея ААН абвясьціла 29 жніўня Міжнародным днём дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.
1960 — На Алімпійскіх гульнях у Рыме Леанід Гейштар і Сяргей Макаранка, якія выступалі пад савецкім сьцягам, перамаглі ў гонцы каноэ-двоек на дыстанцыі 1000 мэтраў. Яны сталі першымі алімпійскімі чэмпіёнамі ў гісторыі беларускага спорту.
1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.
2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1632 — Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.
1756 — Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1869 — Iван Лапа (Лаппо), гісторык ВКЛ
1890 — Вiльгельм Кнорын, першы сакратар ЦК КПБ (1927-28), ахвяра сталінізму.
1915 — Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.
1923 — Уладзімер Казьбярук, літаратуразнавец
1936 — Джон Макейн, амэрыканскі палітык,сэнатар ЗША ад штату Арызона, кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах 2008 году. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
1958 — Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.
У памяці
1721 — Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідзкі стараста.
2014 — Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.