Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску рэктар ВНУ залічаў няісных студэнтаў, каб выканаць плян, — пракуратура

Ілюстрацыйнае фот
Ілюстрацыйнае фот

Ня менш як 95 чалавек залічыў рэктар адной зь віцебскіх ВНУ «з мэтай стварыць бачнасьць выкананьня кантрольных лічбаў прыёму», паведаміла Генэральная пракуратура.

Яго абвінавацілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Справу ўжо перадалі ў суд, піша «Позірк».

Паводле матэрыялаў справы, «фіктыўныя студэнты» займалі бюджэтныя месцы на дзённай форме адукацыі, у тым ліку прызначаныя для мэтавай падрыхтоўкі.

Пасьля пачатку навучальнага году няісных студэнтаў адлічалі.

Паводле пракуратуры, былы рэктар нанёс «істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам», бо

  • сказіў статыстыку,
  • сарваў дзяржзаказ на падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу, што паглыбіла дэфіцыт спэцыялістаў,
  • папсаваў рэпутацыю ВНУ.

Зьвесткі пра падсуднага і ВНУ не раскрываюцца. Разам з тым, зь пяці віцебскіх ВНУ найбліжэйшая да аграпрамысловага профілю — Акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны.

Сёлета ў беларускіх ВНУ шмат на якіх спэцыяльнасьцях зьнізіўся конкурс і прахадныя балы для абітурыентаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG